Далучыся да паездкі EOTP на выбары ў Расію

Хочаш пабачыць выбары ў Расіі на ўласныя вочы і распавесці аб гэтым іншым? Ствары крэатыўны статус у Facebook і далучыся да паездкі Election Observation: Theory and Practice на прэзідэнцкія выбары 4 сакавіка ў Расію.

Адбылася сустрэча з удзельнікамі EOTP у Мінску

У сталіцы Беларусі прайшла сустрэча наведвальнікаў мінскага Еўраклюбу і ўдзельнікаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». У яе межах быў прэзентаваны як сам праект, гэтак і асобныя місіі па назіранні, якія арганізоўваліся ў яго межах. Аб вопыце назірання ў Беларусі распавялі актывісты беларускіх НДА.

Місія ў Славакію: набор дасведчаных удзельнікаў

Удзельнікі ранейшых этапаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашаюцца на падачу аплікацыі на пазіцыю назіральніка падчас парламенцкіх выбараў ў Славакіі 10 сакавіка 2012 года.

Даты місіі: 7–13 сакавіка 2012 года. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Сустрэча з удзельнікамі праекту «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» ў Менску

2 лютага ў межах Эўраклубу Руху «За Свабоду» адбудзецца сустрэча з удзельнікамі праекту «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» ў Менску. Запрашаюцца ўсе ахвочыя.

Выбары ў Расеі: выбарчы маніторынг апынуўся па-за законам

Некалькі дзён засталося да расейскіх парлямэнцкіх выбараў. У краіне працуе некалькі міжнародных назіральніцкіх місій. Адначасова адна з нацыянальных арганізацый, якая плянавала праводзіць электронны маніторынг выбараў, а таксама назіраньне на ўчастках, была абвінавачаная ў парушэньні выбарчага заканадаўства.

Як Ірландыя выбірала прэзідэнта

Беларускі назіральнік пра выбары, дзе бюлетэні запаўняюць алоўкамі, выбаршчыкі могуць прынесці прысягу на Бібліі, калі ў іх няма з сабой пашпарта, а сябра каміссіі іранічна запытваецца ў назіральніка, калі ў яго краіне былі дэмакратычныя выбары...

Радыё Рацыя: Беларускія назіральнікі вярнуліся з выбараў у Ірландыі

Знойдзеныя парушэнні падчас прэзідэнцкіх выбараў у Ірландыі ніякім чынам не маглі паўплываць на іх вынік.

Назіральнікі EOTP вярнуліся з прэзідэнцкіх выбараў у Ірландыі

Місія па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Ірландыі, якая складалася амаль з паўсотні беларускіх і літоўскіх назіральнікаў, знайшла шэраг недахопаў і парушэнняў у працэдуры арганізацыі галасавання, якія, аднак, не паўплывалі на канчатковыя вынікі.

Група беларускіх назіральнікаў адправілася на выбары ў Ірландыю

Сёння група назіральнікаў з Беларусі і Літвы адправілася ў Дублін для ўдзелу ў місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць 27 кастрычніка. Сярод яе сяброў ёсць як сталыя назіральнікі, гэтак і тыя, хто ўпершыню возьме ўдзел у выбарах у гэтай якасці. Місія праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

У Вільні пачаліся курсы па назіранні за выбарамі

У Вільні распачаліся чарговыя курсы ў межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». У іх межах болей за 40 маладых беларусаў атрымалі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі практыкамі назірання за выбарамі ў выкладанні лектараў з Беларусі і Літвы.

Syndicate content

My status

Водгукі
a very good theoretical course, topped with excellent opportunity to 'play it in the field'. Thank you everyone!
© Tanya