Аб праекце

Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" (EOTP) распачаўся ў 2007 г. з ініцыятывы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і SILC. SILC з'яўляўся партнёрам праекта да 2011 г. Сёння яго сумесна ажыццяўляюць Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні.

Праект дае маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах.

Камбінацыяй тэарэтычных і практычных навыкаў могуць скарыстацца як абазнаныя, так і цалкам недасведчаныя ў гэтай галіне. Галоўнае, што шляхам уключэння самых розных мэтавых груп і абмену досведу паміж імі дасягаецца станоўчы эфект - павелічэнне колькасці грамадзян Беларусі, якія разумеюць важнасць вольных і справядлівых выбараў для дэмакратычнай будучыні краіны.

Фармат праекту дазваляе спалучыць экспертныя веды выбітных палітолагаў, досвед актыўных назіральнікаў і шчырыя намаганні простых удзельнікаў, што ў суме ідзе на карысць паляпшэння сітуацыі ў краіне. Тое, што ў праекце таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі літоўскага, нарвежскага і шведскага студэнцтва, спрыяе міжкультурнаму абмену.

На люты 2012 г. ў межах праекту ўжо адбылося 12 місій па назіранню: у Нарвегіі (верасень 2007 і верасень 2009), Швецыі (верасень 2010), Грузіі (травень 2008), Літве (кастрычнік 2008 і травень 2009), Латвіі (кастрычнік 2010), Эстоніі (сакавік 2011), Польшчы (чэрвень 2010), Ірландыі (кастрычнік 2011), ва Украіне (студзень 2010) і ў Беларусі (красавік і снежань 2010).

Праект фінансуе Міністэрства замежных спраў Нарвегіі.

My status

Водгукі
<p>Thanks for your sharing, I like your article, looking forward to your next to share.</p>
© Cheap Canada Goose