Місія ў Літву (парламенцкія выбары'2008)
Трэцяя місіія - на выбары ў Сойм (Сеймас) Літвы 12 кастрычніка 2008 года - была пакуль што найвялікшая ў рамах праекту. Яна складалася са 119 назіральнікаў з Беларусі, Літвы і Швецыі.
Перад самім назіраннем, нарвежскімі і беларускімі палітолагамі ды праваабаронцамі быў праведзены навучальны курс. Лекцыю прачытаў і прадстаўнік літоўскага Цэнтрвыбаркаму, што спрычынілася да лепшага разумення выбарчых працэдур удзельнікамі.
Падчас назірання місія ахапіла каля 5% выбарчых участкаў усёй краіны. Кожная група паспела наведаць па 8-10 участкаў у 10 рэгіянальных цэнтрах - Клайпедзе, Шаўляй, Тэльшай, Алітусе, Марыямпале, Уцяне, Панявежысе, Таўраге, Коўні і Вільні.
Папярэднія вынікі назірання былі прэзентаваныя на прэс-канферэнцыі ў Сойме на наступны дзень пасля выбараў. Праз два месяцы пасля выбараў групай была распрацаваная дэталёвая справаздача аб назіранні.




