2012 Місія ў Расію (Прэзідэнцкія выбары)

Прадстаўнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» знаходзіліся з кароткатэрміновым візітам у Маскве на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, што адбыліся 4 сакавіка 2012 году. Іх мэтай стала знаёмства з выбарчымі працэдурамі ў Расіі і вопытам недзяржаўных арганізацыяй у назіранні за выбарамі.

У час візіту ў Расію прадстаўнікі праекту сустрэліся з кіраўніцтвам і валанторамі Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый «У абарону правоў выбаршчыкаў» «ГОЛАС», праектаў «Грамадзянін назіральнік», «Школа назіральнікаў», выдання «Новая газета». Акрамя гэтага, прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый і студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ўзялі ўдзел у працы сітуацыйнага цэнтру асацыяцыі «Голас».

Місія была арганізаваная ў межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», сумесна з трыма арганізацыямі, якія знаходзяцца ў Літве: Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні. Папярэднія місіі праекту праходзілі ў Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Ірландыі, Латвіі, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, Швецыі і Украіне.

Публікацыі ў прэсе



.