Місія ў Грузію (парламенцкія выбары'2008)

Удзельнікам другой місіі ў рамах праекту пашчасціла выправіцца на назіранне за выбарамі ў Грузію - у траўні 2007 г. там выбіралі парламент. Група складалася з 36 маладых людзей - "егушнікаў" і беларускіх ды шведскіх "нгашнікаў".

Па заканчэнні абавязковага акадэмічнага курсу, азнаёміўшыся з тонкасцямі грузінскага выбарчага заканадаўства, назіральнікі рушылі ў Тбілісі.

Удзельнікі праекту былі акрэдытаваныя ў якасці міжнародных кароткатэрміновых назіральнікаў.

Разбіўшыся на групы па ўсёй краіне, яны сачылі за хадой выбараў. Групы наведалі выбарчыя ўчасткі ў Тбілісі, Гардабані, Кахмеці, Зугдзідзі, Горы і Кутаісі. Папярэднія вынікі назірання былі прэзентаваныя на наступны дзень пасля выбараў. Падрабязная інфармацыя аб знаходках місіі - у рэкамендацыйнай справаздачы.



.