Прагаласаваць на выбарах можна будзе па пасведчанні кіроўцы ці студэнцкім білеце

Адпаведная пастанова была прынятая 27 ліпеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

Як адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у адпаведнасці з заканадаўствам, прагаласаваць на выбарах грамадзянін можа пры прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу.

У сувязі з гэтым, паводле яе слоў, Цэнтрвыбаркам заўсёды напярэдадні выбараў прымае пералік дакументаў, пры прад’яўленні якіх таксама можна будзе прагаласаваць.

Ярмошына паведаміла, што ў пералік дакументаў уключаны ваенны білет для ваеннаслужачых, пасведчанне дзяржслужачага, якія фактычна пацвярджаюць беларускае грамадзянства, а таксама студэнцкі білет, пенсійнае ці вадзіцельскае пасведчанні.

Па апошніх можна будзе прагаласаваць толькі ў выпадку ўключэння грамадзяніна ў спісы выбаршчыкаў. «Як паказала практыка, досыць вялікая колькасць асоб у дзень выбараў не маюць пашпарты, бо яны знаходзяцца на замене, у пасольстве», — сказала кіраўнік ЦВК.

БелаПАН

Пастанова ад 2012/07/27 года № 42 "Аб дакументах, на падставе якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання"(cпампаваць у фармаце .doc)

 

Дакументы: 


.