Як стаць назіральнікам у Беларусі?

Вось ты і вырашыў назіраць за выбарамі ў Беларусі. Зараз справа за малым — выбраць спосаб, з дапамогай якога можна ажыццявіць гэтую ідэю.

Права вылучаць назіральнікаў маюць:

  • палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы,
  • а таксама група выбаршчыкаў у колькасці не менш за 10 чалавек.

Існуе 2 асноўных спосабы рэгістрацыі ў якасці назіральніка.

 

1. Найбольш просты спосаб рэгістрацыі ў якасці назіральніка — вылучэнне ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Гэты метад забяспечвае поўную незалежнасць назіральніка. Акрамя гэтага тое вельмі зручна, бо назіраць можна блізка да дому — на выбарчым участку, на якім звычайна галасуеш.

Адзінае абмежаванне: подпісы можна збіраць толькі ў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі пэўнай выбарчай акругі, участку для галасавання-то бок у сваіх суседзяў. Такі спосаб падыходзіць, калі хочаш назіраць на ўчастку, да якога прыпісаны.

Для таго, каб стаць назіральнікам ад грамадзян трэба:

  • А) Даведацца, да якой выбарчай акругі, участку для галасавання ты належыш.
  • Б) Скласці заяву аб накіраванні назіральніка на ўчастак для галасавання альбо спампаваць яе па спасылцы http://bit.ly/MWXKjZ
  • У заяве павінныя быць пазначаныя прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння і месца жыхарства назіральніка, а таксама ўсіх, хто паставіў за цябе подпіс. Таксама важна пазначыць назву выбарчай камісіі або нумар ўчастка для галасавання, дзе ты збіраешся сачыць за выбарамі.
  • В) Сабраць 10 подпісаў у сваіх суседзяў — людзей, якія таксама адносяцца да твайго выбарчым участку.
  • Г) Зарэгістравацца ў якасці назіральніка на ўчастку шляхам прадастаўлення запоўненай і падпісанай заявы ў дзень, калі ідзеш назіраць, або ў любы іншы час да дня назірання. Заяву трэба прадставіць выбарчай камісіі, якая зарэгіструе цябе шляхам ўнясення ў часопіс акрэдытацыі назіральнікаў. Не забудзься на пашпарт!

2. Можна таксама назіраць ад палітычнай партыі, грамадскага аб’яднання і працоўнага калектыву. Вылучэнне назіральніка ў такіх выпадках адбываецца па прыблізна аднолькавай схеме, таму яны аб’яднаны ў адну групу. Звярніся ў сваю арганізацыю або партыю, там мусяць ведаць падрабязнасці і тонкасці вылучэння назіральнікаў.

Каб зарэгістравацца ад партыі, грамадскага аб’яднання, працоўнага калектыву, трэба:

  • А) Звярнуцца да кiруючага органа палітычнай партыі, арганізацыі (або яе арганізацыйнай структуры), сходу (канферэнцыi) працоўнага калектыву арганізацыі, якія павінныя прыняць адпаведнае рашэнне аб накіраванні цябе ў якасці назіральніка;
  • Б) Кіруючы орган палiтычнай партыi, арганізацыі, сходу працоўнага калектыву павінны правесці пасяджэнне, у час якога мусіць быць складзены пратакол пасяджэння аб накіраванні назіральніка або пратакол сходу (канферэнцыi) у выпадку з працоўным калектывам.
  • У пратаколе (выпісцы з пратаколу) пазначаюцца назва, адрас і нумар тэлефону палітычнай партыі, грамадскага аб’яднання, арганізацыі, колькасць членаў кіруючага органа і лічба прысутных на паседжанні, колькасць членаў працоўнага калектыву арганізацыі (абраных на канферэнцыю дэлегатаў), дата прыняцця рашэння, прозвiшча, імя, імя па бацьку і дата нараджэння назіральніка, ягонае месца жыхарства, назва выбарчай камісіі або нумар ўчастку для галасавання, куды ён накіроўваецца.
  • В) Зарэгістравацца ў якасці назіральніка на ўчастку шляхам прадастаўлення запоўненага і падпісанага бланка у дзень, калі ты ідзеш назіраць, ці ў любы іншы час да дня назірання. Бланк трэба прадставіць выбарчай камісіі, якая зарэгіструе цябе шляхам ўнясення ў часопіс акрэдытацыі назіральнікаў. Не забудзься на пашпарт!

Істотна!

Галоўным адрозненнем двух механізмаў вылучэння назіральніка палягае ў тваім месцы жыхарства. Пры вылучэнні шляхам збору подпісаў грамадзян, ты мусіш пражываць на тэрыторыі таго самага выбарчага ўчастку, што і 10 чалавек, якія вылучаюць цябе на ролю назіральніка.

У выпадку, калі ты вылучаешся ад палітычнай партыі, грамадскага аб’яднання, ты можаш пражываць у любым рэгіёне, незалежна ад таго, дзе збіраешся назіраць. Для таго, каб стаць назіральнікам ад палітычнай партыі ці грамадскага аб’яднання, не трэба ўступаць у гэтыя арганізацыі.

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» можа дапамагчы табе зарэгістравацца і падрыхтавацца, для гэтага проста напішы нам eotp@eotp.info.

Спампаваць брашуру ў фармаце .pdf:

Перайсці да запаўнення анкеты назіральніка



.